Версия для печати
Пятница, 23 января 2026 09:41

Удзельнікі Школы кіраўніка ГрДУ імя Янкі Купалы абмеркавалі Стратэгію развіцця ўніверсітэта

8G0A071622 студзеня ўдзельнікі Школы кіраўніка далучыліся да абмеркавання важнага дакумента – “Стратэгіі ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» на 2026-2030 гады і на перспектыву да 2040 года”.

Спікерам сустрэчы выступіла Юлія Фядосава, вядучы спецыяліст інфармацыйна-аналітычнага цэнтра.

Падчас заняткаў слухачы пазнаёміліся з ключавымі мэтамі і прыярытэтамі, якія вызначаюць шлях развіцця ГрДУ імя Янкі Купалы. Асаблівая ўвага была нададзена вобразу будучыні, які Купалаўскі ўніверсітэт імкнецца стварыць да свайго 100-гадовага юбілею. Акрамя таго, удзельнікі даведаліся пра канкрэтныя індыкатары рэалізацыі Стратэгіі.