Іван Шамякін пакінуў велізарную спадчыну: творы «Сэрца на далоні», «Злая зорка», «Трывожнае шчасце» сталі класікай, на якой выхавалася не адно пакаленне. Пісьменнік умеў бачыць глыбіню чалавечай душы, пісаць пра ваенныя падзеі, каханне, маральны выбар і, безумоўна, шчырую адданасць роднай зямлі.
У межах рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» ў навуковай бібліятэцы ГрДУ імя Янкі Купалы па адрасе: вул. Ажэшкі, 22 адкрылася тэматычная выстава, прысвечаная жыццю і творчасці пісьменніка.
Запрашаем усіх купалаўцаў і гасцей універсітэта наведаць выставу, каб убачыць знакамітыя выданні аўтара, даведацца пра цікавыя факты з яго біяграфіі і адчуць моц беларускага слова.