Версия для печати
Пятница, 13 марта 2026 12:27

ФОТАФАКТ: у фае галоўнага корпуса ГрДУ імя Янкі Купалы прайшла традыцыйная ранішняя беларуская акцыя

13 сакавіка студэнты і выкладчыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ў межах праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» арганізавалі акцыю. Удзельнікі актыўна разгадвалі загадкі, рэбусы і па фотаздымках называлі розныя архітэктурныя помнікі. Акрамя таго, студэнты, супрацоўнікі і выкладчыкі атрымалі магчымасць адзначыць на інтэрактыўнай карце родныя або любімыя мясціны Беларусі.

Падчас правядзення акцыі купалаўцам прадставілі ўнікальны праект «Купалаўская хваля» – радыё аб універсітэце, у якім асвятляюцца значныя падзеі адыходзячага тыдня.