3 красавіка ў межах праекта «Кожная пятніца – роднае сваё» прадстаўнікі фізіка-тэхнічнага факультэта арганізавалі інтэрактыў для купалаўцаў. У межах акцыі кожны жадаючы змог прыняць удзел у віктарыне, прысвечанай выдатным вучоным Беларусі і нашага ўніверсітэта. Удзельнікі пазнаёміліся з біяграфіямі даследчыкаў і атрымалі на памяць унікальныя карткі з іх фотаздымкамі. Акрамя таго, студэнты, супрацоўнікі і выкладчыкі прынялі ўдзел у гульні, дзе трэба было папасці манеткай у шклянку.
І, канешне, традыцыйна ніхто не застаўся без салодкіх прызоў і зарада пазітыву на ўвесь дзень!

-600fa53cde.jpg)
-db19fe08e8.jpg)
-c111178acd.jpg)


-7c971384f9.jpg)

-7ded9de850.jpg)



