Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 15 Красавік 2016 08:30

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае студэнтаў ВНУ, навучэнцаў школ і ССНУ да ўдзелу ў фотаконкурсе «Мой горад - 2016»

Інжынерна-будаўнічы факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы з мэтай папулярызацыі ідэй архітэктуры і будаўніцтва сярод моладзі, заахвочвання творчых ідэй, падтрымкі і развіцця фотамастацтва праводзіць фотаконкурс «Мой горад - 2016».

Прыняць удзел у конкурсе могуць студэнты ВНУ, навучэнцы ССНУ і агульнаадукацыйных навучальных устаноў.

Пераможцы конкурсу будуць вызначаны ў наступных намінацыях:

- «Архітэктура: будынкі, масты, прамысловыя аб'екты, інтэр'еры, гарадскія пейзажы»;

- «Жанравая фатаграфія: чалавек і архітэктура, будаўнік»;

- «Тэхніка: будаўнічая тэхніка, вытворчыя працэсы».

Работы прымаюцца да 15 красавіка. Вынікі конкурсу стануць вядомыя 23 красавіка 2016 года.

Умовы ўдзелу ў конкурсе гл. у дадатку.

Кантакты

E-mail: foto_konkurs_isf@mail.ru

Тэл.: 8 (0152) 41-60-68

 

13305 3