Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 04 Сакавік 2016 13:52

Пасведчанні да звання «Ганаровага ветэрана працы» і «Ветэрана працы» ўручаны ў ГрДУ імя Янкі Купалы

1335685rСупрацоўнікам, якія прапрацавалі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы больш за 25 гадоў, выдалі пасведчанні да звання «Ганаровага ветэрана працы» і «Ветэрана працы». Гэтая дзясятая юбілейная цырымонія прайшла 3 сакавіка 2016 года.

З прывітальным словам ад імя рэктара А.Д. Караля да ўдзельнікаў сустрэчы звярнуўся прарэктар па выхаваўчай працы Васілій Васільевіч Сянько. Ён адзначыў, што ў купалаўскай ВНУ склалася добрая традыцыя сустракацца ў пачатку сакавіка з ветэранамі ўніверсітэта. Васілій Васільевіч падзякаваў ветэранам за добрасумленную шматгадовую працу і пажадаў ім здароўя, удачы і дабрабыту. Затым прарэктар ўручыў пасведчанні Ганаровага ветэрана працы і ветэрана працы 16 супрацоўнікам ВНУ, многія з якіх і сёння працягваюць працаваць на карысць нашай альма-матэр.

Словы падзякі кіраўніцтву ўніверсітэта ад ветэранаў выказаў Уладзімір Андрэевіч Хілюта. Старшыня ветэранскай арганізацыі ВНУ Міхаіл Вікенцьевіч Васілючак адзначыў, што адміністрацыя ўнівэрсітэта пастаянна аказвае падтрымку ветэранам.