Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 24 Сакавік 2016 10:00

V фестываль практычнай псіхалогіі «Свет у псіхалогіі і псіхалогія ў свеце» адбудзецца ў ГрДУ імя Янкі Купалы

Факультэт псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 24-26 сакавіка 2016 года праводзіць V фестываль практычнай псіхалогіі «Свет у псіхалогіі і псіхалогія ў свеце».

Праца сустрэчы будзе праходзіць у рамках наступных напрамкаў:

- псіхакарэкцыйная праца з дзецьмі і падлеткамі, якія пакутуюць на ПТСР;

- арт-тэрапія экстрэмальных станаў у дзяцей і падлеткаў;

- псіхалагічная дапамога ў горы і страце;

- псіхалагічнае кансультаванне ахвяраў сямейнага і сэксуальнага гвалту;

- псіхалагічная дапамога людзям у сітуацыях разводу;

- псіхалагічная карэкцыя залежных і сузалежных паводзін;

- псіхалагічная дапамога людзям ва ўмовах прафесійнай дэфармацыі;

- псіхатэрапія ў цяжкай саматычнай клініцы;

- экстраная псіхалагічная дапамога ў надзвычайных сітуацыях;

- развіццё асобы і групаастварэнне ў экстрэмальных умовах пенітэнцыярных устаноў;

- псіхалагічнае кансультаванне па тэлефоне;

- псіхалагічнае суправаджэнне замяшчаючай сям'і;

- аднаўленчая медыяцыя як спосаб аднаўлення асобы ахвяры і агрэсара;

- псіхолага-педагагічныя аспекты школьных службаў прымірэння.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 15 сакавіка 2016 года.

 

Праграма фестывалю

24 сакавіка 2016 г.
10.00 – 11.00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 Пленарнае пасяджэнне.
13.00 – 14.00 Абед.
14.00 – 17.00 Майстар-класы.
17.30 – 19.00 Экскурсія па г. Гродна
25 сакавіка 2016 г.
10.00 – 13.00 Фестываль валанцерскіх атрадаў «Модна быць валанцёрам!»
10.00 – 13.00 Круглы стол «Перспектывы развіцця аднаўленчай медыяцыі і школьных службаў прымірэння ў Рэспубліцы Беларусь».
13.00 – 14.00 Абед.
14.00 – 17.00 Майстар-класы.
26 сакавіка 2016 г.
10.00 – 12.00 Майстар-класы.
12.15 Падвядзенне вынікаў, узнагароджанне пераможцаў конкурсаў.

Падрабязнасці правядзення фестывалю гл. у дадатку.

 

Кантакты

Адрас: БЛК, 21, каб. 35 (кафедра узроставай і педагагічнай псіхалогіі)

E-mail: kvippfest@gmail.com

Web: http://psf.grsu.by