Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 23 Сакавік 2016 11:00

Міжнародны студэнцкі навукова-практычны онлайн-семінар «Інфармацыйныя тэхналогіі ў грамадзянскім і арбітражным (гаспадарчым) судаводстве» пройдзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы сумесна з Саратаўскай дзяржаўнай юрыдычнай акадэміяй 23 сакавіка 2016 года праводзіць міжнародны (Беларусь-Расія) студэнцкі навукова-практычны онлайн-семінар «Інфармацыйныя тэхналогіі ў грамадзянскім і арбітражным (гаспадарчым) судаводстве».

У межах сустрэчы плануецца абмеркаванне наступных пытанняў:

– прымяненне інфармацыйных тэхналогій у грамадзянскім і арбітражным (гаспадарчым) судаводстве: сучасны стан і перспектывы;

– дзеянне прынцыпаў судаводства пры выкарыстанні элементаў электроннага правасуддзя;

– электронная форма звароту ў суд, электронны дакументаабарот, электронная судовая справа, прадстаўленне доказаў ў электронным выглядзе;

– разгляд спраў з выкарыстаннем сістэмы відэаканферэнцсувязі: прававыя і тэхнічныя праблемы;

– забеспячэнне доступу грамадзян і суб'ектаў гаспадарання да судовай інфармацыі, размяшчэнне інфармацыі аб дзейнасці судоў у сетцы Інтэрнэт;

– стварэнне і функцыянаванне ў судах аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм;

– праблемныя пытанні абароны інфармацыі пры выкарыстанні электроннага правасуддзя, ідэнтыфікацыя асобаў, якія звяртаюцца да правасуддзя ў электронным выглядзе.

Мадэратарам з беларускага боку выступіў загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы, доктар юрыдычных навук, прафесар Ігар Эдуардавіч Мартыненка, з расійскага боку - загадчык кафедры грамадзянскага працэсу Саратаўскай дзяржаўнай юрыдычнай акадэміі, доктар юрыдычных навук, прафесар Аксана Уладзіміраўна Ісаенкава і кандыдат юрыдычных навук, дацэнт кафедры грамадзянскага працэсу Саратаўскай дзяржаўнай юрыдычнай акадэміі, кіраўнік навукова-даследчага цэнтра ЮІПА СДЮА Міхаіл Юр'евіч Лебедзеў.

З праграмай правядзення семінара можна азнаёміцца у дадатку.

Кантакты

Тэл./факс:8 (0152) 45-00-02

E-mail: civil-grodno@list.ru