Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Нядзеля, 23 Кастрычнік 2016 12:40

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае студэнтаў і магістрантаў на семінар-трэнінг «Метафарычныя асацыятыўныя карты ў працы са складаным выпадкам»

Факультэт псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 23 кастрычніка 2016 года праводзіць семінар-трэнінг «Метафарычныя асацыятыўныя карты ў працы са складаным выпадкам».

Мерапрыемства накіравана на атрыманне прыкладных ведаў, асноў і механізмаў працы з метафарычным картамі, навучанне навыкам працы са складанымі выпадкамі.

У рамках семінара-трэнінгу прапануецца разгледзець псіхалагічныя механізмы ў працы з метафарычным асацыятыўнымі картамі; стратэгіі выбару калод і фармуляванне псіхалагічнай гіпотэзы; метафарычныя карты пры працы з экзістэнцыяльнымі крызісамі і страхамі; метафарычныя карты ў карэкцыі самаадносін і самаацэнкі (праца з субасобамі, жыццёвым сцэнаром, пераструктурыраванне інтраектаў і прадпісанняў); метафарычныя карты ў працы з залежнасцямі; выкарыстанне карт пры працы з дэпрэсіўнымі, трывожнымі, дысацыятыўнымі парушэннямі.

Сустрэчу правядуць:

- кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры агульнай і сацыяльнай псіхалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы, сямейны псіхатэрапеўт, гештальт-тэрапеўт, Алена Васільеўна Касцючэнка (тел. +375 (29) 888-79-53);

- кандыдат псіхалагічных навук, загадчык кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы, сертыфікаваны сямейны псіхолаг, медыятар, гештальт-кансультант Аксана Канстанцінаўна Шульга, (тел. +375 (29) 867-82-40).

Па заканчэнні праграмы выдаецца сертыфікат.

Семінар-трэнінг пройдзе па адрасе:вул. БЛК, 21, аўд. 11.

Час правядзення: з 10.00 да 17.00.

Папярэдні кошт: 50 беларускіх рублёў.