Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 26 Жнівень 2024 17:14

Купалаўцы запрашаюцца да ўдзелу ў форуме маладых гісторыкаў Саюзнай дзяржавы

photo 2024 08 26 11 00 18Мерапрыемства для маладых гісторыкаў Саюзнай дзяржавы – першы форум Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі - пройдзе 13 верасня ў г. Смаленск, РФ.

У рамках форуму ўдзельнікаў чакаюць адукацыйныя лекцыі, дыскусіі, урачыстыя мерапрыемствы, а таксама забаўляльная і экскурсійная праграмы.

Спікерамі адукацыйнага блока выступяць вядомыя ў Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі гісторыкі, палітыкі, грамадскія дзеячы, журналісты і спецыялісты ў сферы медыяў.

Мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства і Урада Смаленскай вобласці.

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі, якія займаюцца гістарычнай навукова-даследчай дзейнасцю.

Заяўкі прымаюцца да 1 верасня 2024 года. Падрабязная інфармацыя і рэгістрацыя на мерапрыемства на сайце.