Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 21 Лістапад 2024 10:26

Адбылася XXVII справаздачна-выбарная канферэнцыя Гродзенскай абласной арганізацыі БПС работнікаў адукацыі і навукі

photo 5330411421063832939 x20 лістапада на базе Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі прайшла XXVII справаздачна-выбарная канферэнцыя Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.

На канферэнцыі выступіла Таццяна Якубовіч – старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.

У ходзе работы канферэнцыі Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі былі падведзены вынікі пяцігодкі, намечаны новыя мэты і задачы. Таксама быў выбраны старшыня @grodno_obrazprof - Лела Шпак.

Ганаровай граматай была ўзнагароджана старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ГрДУ імя Янкі Купалы Марта Калеснік.

Дэлегацыя першаснай прафсаюзнай арганізацыі навучэнцаў ГрДУ імя Янкі Купалы складалася з актывістаў ППА.