Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 11 Люты 2025 10:25

У Купалаўскім універсітэце студэнтаў павіншавалі з пачаткам семестра

photo 5285362857715821562 yНа факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму студэнтам, якія вярнуліся з канікулаў, зрабілі сюрпрыз – арганізавалі салодкую акцыю “Прадказы ад ФІКіТа”.

Студэнцкі савет факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму працягвае пацвярджаць, што купалаўцы - гэта не проста студэнты, а адна вялікая сям'я, дзе цэніцца ўзаемадапамога, падтрымка і радасць камунікацыі.

Нядаўна арганізаваная акцыя, задуманая для ўзняцця настрою ФІКіТаўцам, прынесла шмат радасці і ўсмешак. Рабяты са студэнцкага савета раздавалі цукеркі, спакаваныя ў яркія абгорткі з пацешнымі і натхняльнымі прадказаннямі. Гэты маленькі жэст цяпла і клопату дапамог усім студэнтам атрымаць сваю порцыю салодкага настрою і падзяліцца радасцю з навакольнымі.

Такія мерапрыемствы не толькі ствараюць пазітыўную атмасферу на факультэце, але і падкрэсліваюць важнасць сяброўства, узаемадапамогі і ўзаемаразумення паміж студэнтамі. Купалаўцы - гэта не проста калегі па вучобе, а сапраўдная сям'я, дзе кожны можа разлічваць на падтрымку і ўвагу сваіх таварышаў.