Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 17 Люты 2025 15:19

Запрашаем да ўдзелу ў Міжнародным злёце нашчадкаў пераможцаў «Унукі Перамогі. Калінінград»

photo 5303358555937696497 xКупалаўцы, з 6 па 10 красавіка ў цудоўным горадзе Калінінградзе адбудзецца Міжнародны злёт нашчадкаў пераможцаў «Унукі Перамогі. Калінінград». Гэта ўнікальная падзея, якая аб'ядноўвае людзей, чые продкі сталі героямі Вялікай Айчыннай вайны, і тых, хто актыўна ўдзельнічае ў захаванні гістарычнай памяці.

Злёт арганізаваны Усерасійскім грамадскім рухам «Валанцёры Перамогі» у супрацоўніцтве з Міністэрствам маладзёжнай палітыкі Калінінградскай вобласці і ГБУ «Калінінградскі добраахвотніцкі цэнтр». Арганізатары запрашаюць усіх жадаючых прыняць удзел у гэтай значнай падзеі, каб узгадаць і ўшанаваць памяць нашых герояў.

Запрашаюцца нашчадкі ўдзельнікаў Усходне-Прускай стратэгічнай наступальнай аперацыі, а таксама ўзнагароджаных медалём «За ўзяцце Кёнігсберга». Таксама вітаюцца нашчадкі былых савецкіх вязняў фашысцкіх канцлагераў і гета, якія былі вымушаны знаходзіцца ў месцах прымусовага ўтрымання на тэрыторыі сучаснай Калінінградскай вобласці. Мерапрыемства таксама адкрыта для валанцёраў, якія працуюць у сферы захавання гістарычнай памяці.

Прыём заявак адкрыты да 21 лютага. Не ўпусціце магчымасць стаць часткай гэтай важнай падзеі! Азнаёмцеся з Палажэннем аб злёце і падавайце свае заяўкі. Аб пададзеных заяўках просім паведаміць па тэл. 731986 (вул. Ажэшкі, 22, сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба УІВР).

Мы ўпэўненыя, што ваш удзел у злёце стане каштоўным укладам у захаванне гістарычнай памяці і ўмацаванне сувязі паміж пакаленнямі. Давайце разам успомнім пра подзвіг нашых продкаў і створым новыя старонкі гісторыі!