Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 17 Сакавік 2025 16:51

Дэкану факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі дыплом доктара навук

8G0A7822Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча з прадстаўнікамі навуковай грамадскасці, якім прысуджаны вучоныя ступені доктара навук і прысвоены вучоныя званні прафесара. Сярод тых, хто атрымаў дыплом доктара навук, быў дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Віктар Белазаровіч.

Абарона адбылася 14 чэрвеня ў савеце па абароне дысертацый Д 02.01.05 пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. Тэма дысертацыі: «Фарміраванне і развіццё канцэпцыі гісторыі Беларусі ў айчыннай гістарыяграфіі (канец ХIХ – пачатак ХХI стст.)».

Навуковая праца была прадстаўлена на суісканне вучонай ступені доктара гістарычных навук па спецыяльнасці 07.00.09 – гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання. Навуковы кіраўнік - доктар гістарычных навук, прафесар, прафесар кафедры ўсеагульнай і славянскай гісторыі Аляксандр Нечухрын.

 

 

 

photo 5386824416337457702 x