Гэта сустрэча прайшла ў незвычайным фармаце. Спікер правяла занятак-інтэрактыў на тэму «Зрабі правільны выбар! Моладзь супраць наркотыкаў!». Госць расказала аб прычынах фарміравання залежных паводзін, аб згубным уплыве наркатычных рэчываў на арганізм, прадставіла шкалу эмацыйных тонаў чалавека.
Падчас інтэрактыву студэнты ўключаліся ў дыялог з Аленай Далгоўскай. Такая форма ўзаемадзеяння дапамагае лепш засвоіць матэрыял і асэнсаваць яго.