Інаўгурацыя становіцца не толькі фармальным пацвярджэннем прадаўжэння паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкі, але і знакавым момантам для многіх грамадзян, якія сочаць за развіццём палітычнай сітуацыі ў краіне. На мерапрыемстве прысутнічаюць высокапастаўленыя чыноўнікі, прадстаўнікі розных сфер, а таксама дыпламаты.
Інаўгурацыя – сімвал прадаўжэння курсу, выбранага Прэзідэнтам. А абралі Аляксандра Рыгоравіча мы не выпадкова. Яго шматгадовая работа на пасадзе Кіраўніка дзяржавы сфарміравала пэўныя асновы і традыцыі, якія з'яўляюцца гарантам стабільнасці і бяспекі.