Марафон уключае разнастайныя цыклы мерапрыемстваў, такія як інтэлектуальныя, ваенна-спартыўныя, сямейныя, спартыўныя і творчыя. Удзельнікі змогуць прадэманстраваць свае здольнасці, падтрымліваючы патрыятычныя і грамадзянскія ініцыятывы. Дадзенае мерапрыемства садзейнічае ўмацаванню духу калектыву і ўзаемадапамогі сярод студэнцкай супольнасці.
Варта адзначыць, што сёлета грамадзянска-патрыятычны марафон "Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!" прымеркаваны да 80-годдзя Вялікай Перамогі. У марафоне прымуць удзел прадстаўнікі больш як 20 устаноў адукацыі Беларусі і Расійскай Федэрацыі. Сачыце за падзеямі конкурсу на сайце і ў сацыяльных сетках ГрДУ імя Янкі Купалы!