Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 26 Чэрвень 2025 10:05

У студэнцкіх педагагічных атрадаў Купалаўскага ўніверсітэта пачаліся яркія будні

5379894864562483135У складзе педагагічных атрадаў ГрДУ імя Янкі Купалы студэнты працягваюць працаваць у дзіцячых аздараўленчых лагерах, дорачы хлопчыкам і дзяўчынкам незабыўныя моманты і атрымліваючы каштоўны вопыт.

Студэнцкі педагагічны атрад “Сузор'е-1” імя Героя Савецкага Саюза Канстанціна Сяргеевіча Заслонава пад кіраўніцтвам камандзіра Аляксандры Прыхадоўскай, студэнткі 3 курса факультэта псіхалогіі, бавіць час ярка, весела і запамінальна. Дзеці не толькі атрымліваюць практычныя навыкі, але і ствараюць для дзяцей радасную і творчую атмасферу.

Не адстае і студэнцкі педагагічны атрад "Купалінка-1" імя Героя Савецкага Саюза Барыса Тарасавіча Пішчыкевіча, які працуе ў дзіцячым аздараўленчым лагеры "Купалінка" на 1 змене. Камандзір атрада Маргарыта Паўлюкевіч, студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта, разам з байцамі забяспечвае дзецям пазнавальную і займальную змену.