Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 02 Ліпень 2025 15:11

Памятаць і перамагаць: купалавец атрымаў узнагароду, даследаваўшы памяць пакаленняў

 page 000127 чэрвеня падвялі вынікі IV Міжнароднага конкурсу навуковых, метадычных і творчых работ «Радзіма: грамадства, бяспека, экалогія», прымеркаванага да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Сярод лаўрэатаў – студэнт 3 курса спецыяльнасці «Сацыялогія» Уладзіслаў Шэнгелля. У форме навукова-даследчага праекта Уладзіслаў прадставіў вынікі сацыялагічнага даследавання на тэму «Фенамен гістарычнай памяці ў кантэксце асабістай памяці студэнтаў ГрДУ ім. Янкі Купалы». За сваю працу студэнт быў удастоены дыплома ІІ ступені. Віншуем!