Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 02 Ліпень 2025 15:11

У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшла міжнародная неаканферэнцыя «Баркемп ByProject 2025»

IMG 4799Праектную дзейнасць як сродак фарміравання патрабаваных кампетэнцый навучалых і навучэнцаў абмеркавалі ўдзельнікі VIII міжнароднай неаканферэнцыі «Баркемп ByProject 2025».

Удзельнікамі неаканферэнцыі сталі міжнародныя цьютары – спецыялісты ў галіне сеткавага праектавання, педагогі школ, дашкольных і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, Расіі, выкладчыкі Іркуцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Какандзкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Хакаскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.Ф. Катанава, Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі і іншых.

Баркемп быў прысвечаны распрацоўцы і ўкараненню ў адукацыйны працэс навучальных сеткавых праектаў і вэб-квестаў як комплексу інавацыйных адукацыйных ідэй, арганізаваных у рамках сеткавага партнёрства з дапамогай сеткавых камп'ютарных тэхналогій.

Мерапрыемства адкрыла Галіна Курганская, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, якая акрэсліла значную ролю марафону «Купалаўскія праекты» для педагогаў Гродзенскага рэгіёну. У сваёй прамове дэкан факультэта матэматыкі і інфарматыкі Андрэй Праневіч падкрэсліў важнасць сеткавай праектнай дзейнасці для рэалізацыі адукацыйных стандартаў. Звяртаючыся да ўдзельнікаў мерапрыемства, дэкан педагагічнага факультэта Юрый Гняздоўскі адзначыў ролю факультэта ў фарміраванні банка адукацыйных праектаў і значнасць марафону і баркемпа як інавацыйных праектаў у рамках развіцця лічбавага ўніверсітэта.

Удзельнікі баркемпа абмеркавалі праблемы арганізацыі сеткавай праектнай дзейнасці, супрацоўніцтва ў праекце, месца сеткавай праектнай дзейнасці ў дзяржаўных стандартах, інструменты і тэхналогіі ацэньвання ў праекце, метады арганізацыі даследчай дзейнасці, месца іграфікацыі ў сеткавым праекце, выкарыстанне ІКТ і штучнага інтэлекту і іншае.

На думку ўдзельнікаў, баркемп аказаўся камфортнай прасторай для інсайтаў, нетворкінга і творчасці. Па выніках правядзення баркемпа прадугледжана выданне лічбавых матэрыялаў.

Арганізатарам мерапрыемства выступіў факультэт матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы.