Мерапрыемства пачнецца ў 14.00 каля галоўнага корпуса Купалаўскага ўніверсітэта па адрасе: вул. Ажэшкі, 22. Маляўнічы ганак гістарычнага будынка былой жаночай Марыінскай гімназіі, напоўнены гісторыяй, стане ідэальным месцам для сустрэчы прыхільнікаў творчасці народнага паэта. Кожны зможа прачытаць радкі з твораў любімага пісьменніка і пагрузіцца ў яго творчасць, адкрываючы для сябе новыя грані яго таленту і адчуваючы глыбіню і прыгажосць роднага слова.
Акцыя «Чытаем Купалу разам» – гэта магчымасць дакрануцца да гісторыі, адчуць сувязь часоў і пакаленняў, адзначыць неацэнны ўклад Янкі Купалы ў культурную спадчыну Беларусі. Далучайцеся да гэтай знамянальнай падзеі!
Нагадаем, 13 верасня 1988 года пастановай Савета Міністраў БССР па хадайніцтве партыйнай і камсамольскай арганізацыі Гродзенскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту было прысвоена імя Янкі Купалы.