Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 15 Ліпень 2025 16:49

ФОТАФАКТ: Купалаўцы ўшанавалі памяць воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны

15 ліпеня, напярэдадні Дня вызвалення Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўсклалі кветкі да брацкай магілы ваеннапалонных, ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, на могілках Аульс і мемарыяльнай дошцы генерала арміі Г.Ф. Захарава на тэрыторыі вучэбнага корпуса па вуліцы Захарава, а таксама да бюста Янкі Купалы каля галоўнага корпуса ўніверсітэта.