Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі назначаны 185 студэнтам ВНУ. Сярод іх 5 студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы: Анастасія Кісель - студэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, Марыя Паўловіч - студэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, Анастасія Бакурэвіч - студэнтка 3 курса педагагічнага факультэта, Аляксандра Варанецкая - студэнтка 3 курса факультэта мастацтваў і дызайну.
Таксама заахвочаны спецыяльнымі прэміямі 92 навучэнцаў, курсанта і студэнта, у ліку якіх Глеб Выскварка, студэнт 2 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі, Аляксандр Малышка, студэнт 2 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі і Уладзілен Лакцевіч, магістрант факультэта эканомікі і кіравання - пераможцы Міжнароднай студэнцкай алімпіяды ў галіне інфарматыкі і праграмавання.
Прэміі атрымалі і пераможцы рэспубліканскага маладзёжнага праекта "100 ідэй для Беларусі". Сярод іх 2 купалаўцы: Аляксандра Будзько – студэнтка 3 курса інжынернага факультэта і Мікіта Нічыпар, студэнт 4 курса факультэта эканомікі і кіравання.
На прэміраванне адораных навучэнцаў і студэнтаў з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў рэзервовага фонду будзе накіравана каля 560 тыс. рублёў.
Віншуем купалаўцаў і жадаем лёгкай вучобы і творчага падыходу да вырашэння любых задач!