Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 29 Жнівень 2025 08:44

XII адкрыты турнір па валейболе сярод жаночых каманд памяці заслужанага трэнера В.М. Карчэўскага стартаваў у Купалаўскім універсітэце

IMG 0174Спартыўныя баталіі разгорнуцца ў спартыўнай зале па вул. Захарава, 32 з 28 па 30 жніўня.

У спаборніцтвах бяруць удзел пяць каманд: «Камунальнік-ГрДУ» і «ГрДУ2 СДЮШАР» з Гродна, «Атлант» з Баранавіч, «Лілея-Наваполацк» і «Прыбужжа» з Брэста. На працягу трох дзён дзяўчаты пакажуць камандную згуртаванасць, фізічную цягавітасць і зацятасць.

У першы дзень турніру адбылося яго ўрачыстае адкрыццё, у якім прынялі ўдзел рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка і ганаровыя госці. Далей пачалася серыя паядынкаў. Першымі пазмагаліся каманды «Прыбужжа» і «Лілея-Наваполацк», далей – «Камунальнік-ГрДУ» і «Атлант». Кожны калектыў ужо паспеў паказаць сваё прафесійнае майстэрства і мэтанакіраванасць. Падрыхтоўка да спаборніцтваў была плённай, таму гуляюць дзяўчаты з задавальненнем.

Наступныя два дні каманды чакае не менш насычаная праграма спаборніцтваў, а пераможцаў спаборніцтваў узнагародзяць 30 жніўня на ўрачыстым закрыцці турніру.