Гэта выдатная магчымасць пазнаёміцца з яркім і насычаным культурным жыццём універсітэта, даведацца пра разнастайнасць творчых напрамкаў і выбраць занятак па душы.
У праграме вечарыны – выступленні лепшых творчых калектываў Купалаўскага ўніверсітэта:
-народная студыя славянскай гісторыі, мастацтвы і адзінаборстваў «Клуб «Арыдан»;
- «народны» студэнцкі тэатр «Вернісаж»;
- студыя эстраднага спеву «Унісан»;
- тэатр моды «Уні-Арт»;
- студыя гутарковага жанру «Канферанс»;
- «народны» студэнцкі тэатр танца «Сту-дэнс»;
- студыя стылізаванага танца «Крокі»;
- група барабаншчыц «Пачуццё рытму»;
- харэаграфічны калектыў «ВІАР»;
- клуб інтэлектуальных гульняў «Эрудыт»;
- каманда КВЗ «Якуб Колас»;
- клуб Беларускай Асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА «Ларгавіта»;
- інструментальны ансамбль;
- вакальны ансамбль;
- агульнаўніверсітэцкі хор.
Адразу пасля канцэрта можна пагутарыць з кіраўнікамі калектываў і запісацца ў аб'яднанне, якое спадабалася.
Не выпусціце шанц стаць часткай вялікай і дружнай творчай сям'і Купалаўскага ўніверсітэта!