Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 03 Кастрычнік 2025 13:23

«Сіла ў адзінстве»: работнікі Купалаўскага ўніверсітэта запрашаюцца стаць удзельнікамі ваенна-патрыятычнага злёту

IMG 7350Мерапрыемства пройдзе 9 кастрычніка а 14 гадзіне на базе ваеннага факультэта.

Мэтай ваенна-патрыятычнага злёту «Сіла ў адзінстве» з'яўляецца фарміраванне ў работнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы патрыятычнай свядомасці, пачуцця вернасці сваёй Радзіме, гатоўнасці да выканання задач па яе абароне, свядомага і адказнага стаўлення да грамадскай і асабістай бяспекі і павышэнне прэстыжу ваеннай службы.

Спаборніцтва пройдзе па 5 конкурсах: «Зброевы майстар», «Тактычная стральба (аўтамат)», «Выдатны стрэлак», «Накат» (стральба з пнеўматычнай зброі) і «Баявое пілатаванне БПЛА».

Каб прыняць удзел, трэба сабраць каманду з 6 чалавек (3 мужчыны і 3 жанчыны) і да 6 верасня даслаць заяўку на электронны адрас csi@grsu.by. У адной камандзе дапускаецца ўдзел прадстаўнікоў розных структурных падраздзяленняў універсітэта. Таксама ў кожнай каманды павінна прысутнічаць адметная атрыбутыка.

Пераможца і прызёры будуць вызначацца па кожным з конкурсаў, а напрыканцы злёту будуць выбраны каманды-пераможцы ўсяго мерапрыемства.

Запрашаем купалаўцаў прадэманстраваць свае навыкі!

Падрабязную інфармацыю і форму заяўкі можна знайсці па спасылцы.