Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 28 Кастрычнік 2025 09:29

Купалаўцы ўзялі срэбра на папярэднім этапе Рэспубліканскай студэнцкай валейбольнай лігі

52143 0У Мінску з 20 па 22 кастрычніка прайшлі спаборніцтвы папярэдняга этапа Рэспубліканскай студэнцкай валейбольнай лігі-2025/2026 сярод мужчынскіх каманд.

Першае месца заняла каманда Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, паказаўшы балельшчыкам добрую гульню і выдатны ўзровень падрыхтоўкі. Другое месца заняла каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, прадэманстраваўшы зладжаную працу. На трэцім месцы апынулася каманда Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, якая праявіла волю да перамогі.

Купалаўскі ўніверсітэт віншуе ўдзельнікаў і пераможцаў спаборніцтваў і жадае камандам далейшых спартыўных поспехаў!