Тэмай навукова-практычнай канферэнцыі стала "Дыверсіфікацыя педагагічнай адукацыі ў інфармацыйным грамадстве", у якой прынялі ўдзел даследчыкі і выкладчыкі ўстаноў вышэйшай адукацыі, дадатковай адукацыі дарослых, педагагічныя работнікі і настаўнікі, аспіранты і магістранты.
Праблемнае поле канферэнцыі звязана з трансфармацыяй сістэмы педагагічнай адукацыі ў інфармацыйным грамадстве, бесперапыннасцю педагагічнай адукацыі і прафесійным развіццём педагогаў, сучаснымі педагагічнымі тэхналогіямі як сродкам павышэння эфектыўнасці адукацыйнага працэсу, а таксама сацыялізацыяй і выхаваннем асобы ў сучасных сацыякультурных умовах.
З дакладам на тэму «Ад карыстальніка да творцы: эўрыстычны дыялог з ШІ ў падрыхтоўцы педагогаў-праекціроўшчыкаў адукацыйных асяроддзяў» выступіла Алена Бэкман, дацэнт кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання. У сваім выступленні Алена Віктараўна расказала аб практычнай мадэлі арганізацыі вучэбнай дзейнасці на аснове эўрыстычнай трыяды пытанняў «Што? Як? Чаму?», якая паказвае, як будучыя педагогі могуць пераходзіць ад тэарэтычнага аналізу да стварэння пэўных элементаў адукацыйнага асяроддзя з дапамогай штучнага інтэлекту.
Купалаўскі ўніверсітэт віншуе кафедру педагогікі і праблем развіцця адукацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта са 100-годдзем і жадае новых навуковых дасягненняў!
31 кастрычніка ў Беларускім дзяржаўным універсітэце прайшла IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 100-годдзю кафедры педагогікі і праблем развіцця адукацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.