Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 18 Лістапад 2025 10:11

Студэнты факультэта фізічнай культуры Купалаўскага ўніверсітэта сталі прызёрамі Чэмпіянату Еўропы па боксе

IMG 6116З 2 па 10 лістапада ў горадзе Ерэване (Арменія) праходзіў Чэмпіянат Еўропы па боксе сярод моладзі да 23 гадоў. У складзе нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь па боксе ў спаборніцтвах паспяхова выступілі студэнтка 3 курса факультэта фізічнай культуры Марына Мулярчык і студэнт 1 курса факультэта фізічнай культуры Андрэй Масалаў.

У вагавай катэгорыі да 57 кг Марына Мулярчык заваявала сярэбраны медаль Чэмпіянату Еўропы, прадэманстраваўшы найвышэйшае майстэрства і стойкасць. Андрэй Масалаў выступіў у вагавай катэгорыі да 86 кг і стаў бронзавым прызёрам, паказаўшы выдатную фізічную падрыхтоўку.

ГрДУ імя Янкі Купалы ганарыцца і віншуе Марыну Мулярчык і Андрэя Маслава з выдатнымі дасягненнямі і жадае далейшых поспехаў, моцнага здароўя і новых спартыўных вяршыняў!