Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 18 Лістапад 2025 16:25

У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшлі чарговыя пасяджэнні рабочай групы па распрацоўцы Стратэгіі развіцця ўніверсітэта

IMG 4652 2У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы рэгулярна праходзяць пасяджэнні рабочай групы, прысвечаныя распрацоўцы Стратэгіі развіцця ўніверсітэта на перыяд 2026-2030 гадоў і на перспектыву да 2035 года.

Гэта маштабная работа грунтуецца на шматгадовым вопыце ўніверсітэта ў галіне стратэгічнага планавання і менеджменту якасці, а таксама ўлічвае задачы аб'яўленай у Беларусі пяцігодкі якасці.

Дакумент, які распрацоўваецца, закліканы ахапіць і вызначыць перспектывы развіцця ўсіх ключавых аспектаў дзейнасці універсітэта. Ён уключае такія напрамкі, як развіццё кадравага патэнцыялу, укараненне інавацый у адукацыйны працэс, паляпшэнне інфраструктуры, лічбавую трансфармацыю, а таксама паглыбленне супрацоўніцтва з міжнароднымі партнёрамі. У распрацоўцы стратэгічнага плана прымаюць актыўны ўдзел усе структурныя падраздзяленні ўніверсітэта, а таксама прадстаўнікі навучэнцаў, выпускнікоў, заказчыкаў кадраў, будучых абітурыентаў і іх бацькоў.

Рэалізацыя Стратэгіі дазволіць універсітэту не толькі павысіць сваю канкурэнтаздольнасць і якасць падрыхтоўкі спецыялістаў, але і ўмацаваць міжнародны акадэмічны аўтарытэт. Варта адзначыць, што прыхільнасць да традыцый якасці ўжо дазволіла ГрДУ імя Янкі Купалы атрымаць высокую ацэнку, стаўшы лаўрэатам Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь пяты раз за дасягненні ў галіне якасці.