Сёлета на месцы "Шталаг-324" быў устаноўлены помнік "Дрэва жыцця", як напамін пра 38 тысяч ваеннапалонных і мірных жыхароў, якія загінулі ад рук нацыстаў падчас Вялікай Айчыннай вайны. Мітынг падкрэслівае важнасць захавання гістарычнай памяці, выхавання патрыятызму і чалавечнасці ў маладога пакалення.
Супрацоўнікі Купалаўскага ўніверсітэта аддалі даніну памяці і павагі ахвярам фашызму, усклаўшы кветкі ля мемарыяла «Шталаг-324». Удзел прынялі прарэктар (па бяспецы і кадрах) Ігар Ціцянкоў, начальнік Цэнтра даўніверсітэцкай адукацыі Алена Лапкоўская, сакратар БРСМ ГрДУ імя Янкі Купалы Ягор Бухгароўскі, начальнік кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых Павел Кірмель, начальнік кафедры тылавога забеспячэння Дзяніс Нахват, начальнік агульнага ваеннага факультэта Вадзім Амельчанка, намеснік начальніка па вучэбнай і навуковай рабоце – першы намеснік начальніка ваеннага факультэта Міхаіл Цвяткоў, рэдактар інтэрнет-рэсурса Цэнтра па сувязях з грамадскасцю Анастасія Арыновіч, метадыст аддзела падтрымкі маладзёжных праектаў і ініцыятыў упраўлення па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Наталля Гузевіч, метадыст 1 катэгорыі арганізацый Карына Млыноўская, вядучы спецыяліст Цэнтра па сувязях з грамадскасцю Арсеній Сідаркевіч і спецыяліст аддзела падтрымкі маладзёжных праектаў і ініцыятыў упраўлення па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Ангеліна Янкелайць.