Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 17 Снежань 2025 14:06

Запрашаем купалаўцаў прыняць удзел у Рэспубліканскім конкурсе бізнес-праектаў «Практыка росту»

20251216 praktika rosta1Грамадскае аб'яднанне «Беларускі саюз жанчын» пры падтрымцы Міністэрства эканомікі і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь аб'явіла аб старце Рэспубліканскага конкурсу бізнес-праектаў «Практыка росту». Ініцыятыва накіравана на стымуляванне прадпрымальніцкай актыўнасці, падтрымку запуску і развіцці новых бізнэсаў.

Конкурс пройдзе ў некалькі этапаў: з 10 лістапада 2025 года да 12 студзеня 2026 года будзе адкрыты прыём заявак. Далей удзельнікаў чакае практыкаарыентаванае навучанне па асновах прадпрымальніцкай дзейнасці і бізнес-планавання, дапрацоўка праектаў, падрыхтоўка прэзентацыйных матэрыялаў, работа з ментарамі, а таксама паўфінальныя і фінальныя выступленні. Фінал конкурсу і ўзнагароджанне пераможцаў адбудуцца 13 сакавіка 2026 года.

Фіналісты атрымаюць магчымасць прадставіць свае праекты шырокай аўдыторыі, атрымаць экспертную адзнаку і рэкамендацыі, а таксама пазмагацца за галоўны прыз – 5000 беларускіх рублёў на рэалізацыю бізнес-ідэі. Акрамя таго, прадугледжаны каштоўныя прызы, ментарская падтрымка і доступ да патэнцыйных інвестараў. Дадатковая інфармацыя і форма для падачы заяўкі даступны на афіцыйным сайце конкурса.

 

 

20251216 praktika rosta