Перад пачаткам мерапрыемства да ўдзельнікаў звярнулася рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка:
– Я вельмі рада, што ў нашым універсітэце не толькі падтрымліваюцца традыцыі, якія былі закладзены яшчэ папярэднімі пакаленнямі купалаўцаў, але і закладваюцца новыя традыцыі. Такой новай традыцыяй стаў студэнцкі турыстычны злёт, – адзначыла Ірына Фёдараўна. – Турызм – гэта вельмі вялікая і важная частка дыпламатыі любой дзяржавы. У нас няма мора, але ў нас ёсць іншыя славутасці, якіх няма ў іншых краінах.
Арганізатарамі злёту выступілі маладзёжныя арганізацыі ГрДУ імя Янкі Купалы, падрыхтаваўшы насычаную і разнастайную праграму.
Студэнты змаглі праявіць свае творчыя таленты ў конкурсе «Прэзентацыя каманд», да якога кожны купалавец падышоў з крэатывам. Не менш кранальным і душэўным стаў конкурс чытальнікаў: каманды прапанавалі творчыя пастаноўкі, якія прымусілі гледачоў і членаў журы суперажываць.
Па выніках усіх іспытаў месцы размеркаваліся наступным чынам: першае месца заваявала каманда факультэта фізічнай культуры. На другім месцы аказалася каманда факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Трэцяе месца дасталася камандзе філалагічнага факультэта.
Купалаўскі ўніверсітэт шчыра віншуе пераможцаў, прызёраў і ўсіх удзельнікаў студэнцкага палявога турыстычнага злёту!
З 22 па 23 мая ярка і незабыўна прайшоў традыцыйны студэнцкі палявы турыстычны злёт, які аб'яднаў самых актыўных, спартыўных і творчых студэнтаў з усіх факультэтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.




























































































































