Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 02 Ліпень 2026 15:26

ФОТАФАКТ: у Купалаўскім універсітэце абмеркавалі гісторыю незалежнасці Беларусі праз прызму кіно

Сёння, 2 ліпеня, напярэдадні 35-годдзя Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшоў паказ дакументальнага фільма «З чаго пачынаецца Радзіма» ў рамках праекта «Кіно ў дэталях». Гледачамі выступілі адміністрацыя, выкладчыкі і студэнты Купалаўскага ўніверсітэта.

Кінастужка выклікала ва ўдзельнікаў мерапрыемства непадробную цікавасць – яны актыўна абмяркоўвалі фільм і дзяліліся сваімі меркаваннямі аб апісаных у ім гістарычных падзеях.