Прадэманстраваўшы высокае майстэрства і волю, купалавец атрымаў перамогу ў трох паядынках: з Драгашам Драгу з Румыніі, Оліверам Ібару са Швецыі і Айханам Джавадавым з Азербайджана. У напружанай схватцы з расіянінам Ільёй Панюціным Расім саступіў з лікам 2:9.
Ад усяго сэрца віншуем нашага студэнта з цудоўным вынікам і жадаем новых перамог у будучыні!