Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 17 Ліпень 2026 11:40

Купалаўцы запрашаюцца да ўдзелу ў веламарафоне

photo 2026 07 17 11 24 0418 ліпеня на Аўгустоўскім канале пройдзе веламарафон «Суседзi». Мерапрыемства адбудзецца на шлюзе Дамброўка.

На сённяшні дзень зарэгістравана каля 700 чалавек, больш за 70 з якіх – грамадзяне Расійскай Федэрацыі. У заездах таксама могуць узяць удзел дзеці ад трох гадоў. У дзень марафону з 9 да 11 гадзін пройдзе рэгістрацыя ўдзельнікаў «Дзіцячага заезду» (300 м). За 5 хвілін да старту на кожнай дыстанцыі пройдуць перадстартавыя брыфінгі. У праграме таксама прадстаўлены «Міні-марафон», які складзе 10 км. У 12:30 будзе дадзены старт «Марафону», у 12:45 – «Паўмарафону», у 12:55 – «Фіт-марафону». У другой палове дня адбудуцца цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў на кожнай з дыстанцый.

Праграма мерапрыемства традыцыйна дазваляе сумясціць знаёмства са славутасцямі Гродзенскага рэгіёну з актыўным адпачынкам. Не выпусціце магчымасць паўдзельнічаць!