Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 28 Сакавік 2025 12:07

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбылося ўрачыстае ўручэнне дыплома кандыдата фізіка-матэматычных навук

IMG 3272Прарэктар па навуковай рабоце Наталля Башун уручыла дыплом кандыдата фізіка-матэматычных навук Сяргею Курыцыну, старшаму выкладчыку кафедры матэматычнага аналізу федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Смаленскі дзяржаўны універсітэт».

Наталля Зігмунтаўна адзначыла, што абарона дысертацыі Сяргея Курыцына з'яўляецца першай абаронай у новым савеце Д 02.14.01, таму дадзены дыплом кандыдата фізіка-матэматычных навук мае асаблівае значэнне для Купалаўскага ўніверсітэта.

Абарона дысертацыі «Абагульненыя краявыя задачы тыпу Рымана ў класах метааналітычных функцый» па спецыяльнасці 01.01.01 – рэчавы, комплексны і функцыянальны аналіз адбылася 13 верасня 2024 года ў савеце па абароне дысертацый Д 02.14.01 пры ГрДУ імя Янкі Купалы. Вучоная ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук прысуджана 18 снежня 2024 года па выніках экспертызы ў Прэзідыуме Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь.

Віншуем Сяргея Юр'евіча і жадаем новых навуковых перамог!