Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 15 Сакавік 2016 17:00

Студэнткі ГрДУ імя Янкі Купалы пяклі хлеб (ДАБАЎЛЕНА ВІДЭА)

13495 7777Конкурс пад назвай «Гарачы хлеб» прайшоў у купалаўскай ВНУ 15 сакавіка 2016 года ў рамках грамадзянска-патрыятычнага марафону «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь».

Гэта першае спаборніцтва з цыклу мерапрыемстваў па выхаванні адказнага стаўлення да сям'і «Разам - у абарону жыцця, маральнасці і сямейных каштоўнасцяў».

Удзельніцы конкурсу цалкам абверглі меркаванне пра тое, што на кухні павінна быць адна гаспадыня. Вучэбна-вытворчая лабараторыя тэхналогіі грамадскага харчавання ГрДУ імя Янкі Купалы змясціла адразу некалькі прадстаўніц ад кожнага факультэта. Перад канкурсанткамі стаяла няпростая задача - за дзве гадзіны «гаспадынi» павінны былі замясіць цеста і спячы хлеб.

Журы ацэньвала канкурсантаў па шматлікіх крытэрах: арыгінальнасць і вытанчанасць афармлення, апетытны выгляд, смакавыя якасці, адпаведнасць колеру і паху, збалансаванасць кампанентаў, стан мякішу вырабаў з дражджавога цеста, захаванне сучасных патрабаванняў пры падачы, падрыхтоўка стравы ва ўстаноўлены тэрмін. 

Вынікі конкурсу «Гарачы хлеб» стануць вядомыя ўжо заўтра.