Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 18 Сакавік 2016 15:12

У ГрДУ імя Янкі Купалы назвалі пераможцаў конкурсу студэнцкіх эсэ на замежных мовах

13546 66666Вынікі конкурсу студэнцкіх эсэ на замежных мовах «Роля міжкультурнага дыялогу ў вырашэнні глабальных праблем» 16 сакавіка 2016 года падвялі  ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

У конкурсе прынялі ўдзел больш за 70 студэнтаў філалагічнага факультэта, факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, юрыдычнага факультэта, факультэта матэматыкі і інфарматыкі, факультэта эканомікі і кіравання.

Купалаўцы прысвяцілі свае эсэ пытанням глабальнага грамадзянства, міжкультурнага ўзаемаразумення і ролі замежных моў у павышэнні матывацыі студэнтаў. Студэнты пісалі свае эсэ на рускай, англійскай, кітайскай, французскай і нямецкай мовах.

Журы, у склад якога ўвайшлі выкладчыкі кафедраў англійскай філалогіі, рамана-германскай філалогіі, замежных моў, перакладу і міжкультурнай камунікацыі, рускай мовы як замежнай і лінгвістычных дысцыплін, вызначыла пераможцаў.

Конкурс быў накіраваны на выяўленне і аб'яднанне ініцыятыўных творча думаючых студэнтаў з мэтай распаўсюджвання ідэй культуры міру і ўстойлівага развіцця сусветнай супольнасці, а таксама падтрымку моўнай разнастайнасці і абмеркаванне глабальных праблем і ініцыятыў.

«Роля міжкультурнага дыялогу ў вырашэнні глабальных праблем» стаў адборачным этапам міжнароднага студэнцкага конкурсу эсэ і моладзевага форума «Много языков – один мир», які праводзіцца па ініцыятыве ААН «Узаемадзеянне з акадэмічнымі групамі (UNAI) сумесна з ESL».

 

Катэгорыя «Руская мова»:

першае месца – студэнт 5 курса філалагічнага факультэта Гелдзі Байраммурадаў;

другое месца -  студэнтка 4 курса філалагічнага факультэта Лэйла Тагандурдыева;

трэцяе месца -  студэнтка 1 курса філалагічнага факультэта Хумалай Айтбаева.

Пераможцы ў намінацыях:

«Крэатыўнае асэнсаванне ідэі эсэ» - студэнт 5 курса філалагічнага факультэта Гелдзі Байраммырадаў;

«За філасофскае асэнсаванне праблемы» - студэнтка 2 курса філалагічнага факультэта Чынар Мерэтдурдыева;

«За асэнсаванне асобаснай адказнасці перад грамадствам» - студэнт 5 курса філалагічнага факультэта Фархад Шераліеў.

 

Катэгорыя «Кітайская мова»:

дыплом I ступені – студэнтка 4 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Алена Бабко;

дыплом II ступені – студэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Таццяна Козел;

дыплом III ступені – студэнтка 3 курсафакультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Крысціна Церан.

Пераможцы ў намінацыях:

«За філасофскае асэнсаванне праблемы» - студэнтка 4 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Анастасія Талочка;

«Крэатыўнае асэнсаванне ідэі эсэ» - студэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Марына Лялюк;

«Лепшае раскрыццё тэмы» - студэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Лізавета Гармаза;

«За асэнсаванне асобаснай адказнасці перад грамадствам» - студэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Анастасія Аплевіч;

«Збліжэнне народаў» - студэнтка 4 курса юрыдычнага факультэта Надзея Піцуха.

 

Катэгорыя «Нямецкая мова»:

дыплом I ступені – студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта Анжаліка Калоша;

дыплом II ступені – студэнтка 4 курса філалагічнага факультэта Вікторыя Гудач і студэнтка 3 курса юрыдычнага факультэта Анастасія Садоўская;

дыплом III ступені – студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта Марыя Барысевіч, студэнтка 2 курса юрыдычнага факультэта Эмілія Шуляк і студэнтка 2 курса філалагічнага факультэта Ала Жэўлакова.

Пераможцы ў намінацыях:

«Лепшае раскрыццё тэмы» – студэнтка 1 курса філалагічнага факультэта Наталля Федарчук;

«Крэатыўнае асэнсаванне ідэі эсэ» - студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта Алена Якуць;

«За асэнсаванне асобаснай адказнасці перад грамадствам» - студэнтка 1 курса філалагічнага факультэта Вольга Лебедзь;

«За філасофскае асэнсаванне праблемы» - студэнтка 1 курса філалагічнага факультэта Кацярына Жылінская;

«За збліжэнне народаў» - студэнтка 2 курса філалагічнага факультэта Юлія Курганская.

 

Катэгорыя «Англійская мова»:

дыплом I ступені – студэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Ганна Іназемцава і студэнтка 5 курса філалагічнага факультэта Анастасія Зверава;

дыплом II ступені – студэнтка 2 курса юрыдычнага факультэта Валерыя Шот і студэнтка 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Лізавета Мікуць;

дыплом III ступені – студэнткі 2 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Юлія Бекіш і Паліна Курбатава.

Пераможцы ў намінацыях:

«Лепшае раскрыццё тэмы» - студэнт 1 курса юрыдычнага факультэта Павел Кузьмічоў;

«Крэатыўнае асэнсаванне ідэі эсэ» - студэнтка 1 курса юрыдычнага факультэта Паліна Бабіч;

«За асэнсаванне асобаснай адказнасці перад грамадствам» - студэнтка 5 курса філалагічнага факультэта Дар'я Гуштын;

«За філасофскае асэнсаванне праблемы» - студэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Алеся Прытуленец;

«За збліжэнне народаў» - студэнтка 4 курса факультэта эканомікі і кіравання Юлія Гапонік.

 

Катэгорыя «Французская мова»:

дыплом II ступені - студэнтка 5 курса філалагічнага факультэта Вераніка Бойка.