У Гуманітарным каледжы сёлета абітурыентаў чакаюць на 5 такіх спецыяльнасцяў (270 бюджэтных месцаў), на якія пададзена 366 заяў. Ваўкавыскі каледж запрашае на 7 такіх спецыяльнасцей (175 бюджэтных месцаў), на якія пададзены 183 заявы. Лідскі каледж адчыняе свае дзверы для абітурыентаў на 8 спецыяльнасцяў (300 бюджэтных месцаў) дзённай формы навучання на базе 9-ці класаў, на якія пададзены 353 заявы. У Тэхналагічным каледжы на 9 спецыяльнасцей (225 бюджэтных месцаў) пададзена 263 заявы.
Асаблівай папулярнасцю сёлета ў абітурыентаў карыстаюцца наступныя спецыяльнасці: «Тэсціраванне праграмнага забеспячэння» (конкурс 1,56), «Арганізацыя турыстычных паслуг» (конкурс 1,36), «Дызайн (графічны)» (конкурс 1,96 у Лідскім каледжы і 2,6 у гуманітарным каледжы), «Абслугоўванне і рамонт аўтамабіляў» (конкурс 1,4).
З заўтрашняга дня абітурыенты спецыяльнасцяў «Дызайн (графічны)», «Музычная адукацыя» і «Навучанне фізічнай культуры» будуць здаваць уступныя іспыты.
Жадаем абітурыентам поспехаў на ўступных іспытах!
Сёлета каледжы ГрДУ імя Янкі Купалы ажыццяўляюць набор на 25 спецыяльнасцяў дзённай формы навучання на аснове базавай адукацыі.