Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 24 Люты 2016 15:13

У ГрДУ імя Янкі Купалы адсвяткавалі Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (ДАБАЎЛЕНА ВІДЭА)

13292 8У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 23 лютага 2016 года адзначылі Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Удзельнікамі ўрачыстай сустрэчы сталі выкладчыкі і курсанты ваеннага факультэта, супрацоўнікі і студэнты купалаўскай ВНУ, а таксама навучэнцы Гродзенскага абласнога кадэцкага вучылішча.

Рэктар універсітэта Андрэй Дзмітрыевіч Кароль павіншаваў прысутных мужчын са святам і пажадаў ім самарэалізацыі, спрыяльных умоў, якія дапамогуць паспяхова выконваць абавязак і місію, мірнага неба над галавой і здароўя.

Аб поспехах і дасягненнях ваеннага факультэта распавёў начальнік факультэта Лявонцій Юр'евіч Паўлаў. Выступаючы перад аўдыторыяй, ён падкрэсліў, што 23 лютага адзначаецца чарговая гадавіна з дня стварэння Узброеных Сіл і гэты дзень лічыцца адным з самых ганаровых ў краіне. Лявонцій Юр'евіч пажадаў усім міру, дабра, стабільнасці, спакою, бадзёрасці, аптымізму і поспехі ў прафесійнай дзейнасці.

Таксама з віншаваннямі да ўдзельнікаў сустрэчы звярнуліся ганаровыя госці мерапрыемства: намеснік старшыні Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта Казімір Іванавіч Гецэвіч, начальнік штаба - першы намеснік камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання, палкоўнік Алег Іванавіч Мельнікаў і ветэран Вялікай Айчыннай вайны, ветэран Узброеных Сіл, палкоўнік у адстаўцы Мікалай Васільевіч Кісялёў.

Падчас урачыстага мерапрыемства выкладчыкам і курсантам ваеннага факультэта, а таксама студэнтам універсітэта былі ўручаны граматы рэктара ГрДУ імя Янкі Купалы, ганаровыя граматы, граматы і падзячныя лісты Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў, ганаровыя граматы, граматы і падзячныя лісты Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта, граматы і падзячныя лісты адміністрацыі Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў г. Гродна, граматы намесніка Міністра абароны Рэспублікі Беларусь, начальніка ўпраўлення ваеннай адукацыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання і начальніка ваеннага факультэта купалаўскай ВНУ.

З музычнымі віншаваннямі перад гасцямі канцэрта выступілі студэнты факультэта матэматыкі і інфарматыкі Мікіта Чубрык і Яўгеній Праневіч. Студэнтка факультэта біялогіі і экалогіі Ксенія Конюх, студэнт факультэта мастацтваў і дызайну Андрэй Аніська, інструментальны дуэт Максіма Казуленка і Ягора Савіцкага.