Першае месца заваявала каманда ваеннага факультэта, прадэманстраваўшы выдатную тэхніку. Другое месца заняла каманда інжынернага факультэта, удзельнікі якой паказалі добрую фізічную падрыхтоўку. Трэцяе месца дасталася філалагічнаму факультэту, які праявіў сілу і цягавітасць.
Купалаўскі ўніверсітэт віншуе пераможцаў і жадае ўсім удзельнікам новых спартыўных дасягненняў!