Усяго на пітчынг было прадстаўлена 55 праектаў у пяці намінацыях: сацыяльная/адукацыйная інавацыя; IT-рашэнне; тэхналагічны суверэнітэт; бізнес-інавацыя і інавацыйны старт (MVP / прататып).
Цяпер усе прадстаўленыя работы чакае экспертная ацэнка. Журы будзе ацэньваць праекты з пункту гледжання актуальнасці, навізны, прапрацаванасці бізнес-мадэлі, кампетэнцыі каманды і якасці прэзентацыі.
Вынікі будуць аб'яўлены 29 мая. Узнагародай для пераможцаў стане магчымасць фінансавання праекта, яго развіццё пры падтрымцы ўніверсітэта і права прадставіць свае ідэі на рэспубліканскім і міжнародным узроўнях.