Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 10 Чэрвень 2026 16:20

У ГрДУ імя Янкі Купалы з'явіцца філіял «Маладзёжнай інавацыйнай супольнасці «Стартап Спэйс»

8G0A5751

Сёння, 10 чэрвеня, у рамках семінара-практыкума "Універсітэт як платформа развіцця маладзёжнага інавацыйнага прадпрымальніцтва" прайшла сустрэча, на якой Ягор Аліферка сумесна са сваім намеснікам Дар'яй Гайдук падрабязна расказалі пра бягучыя мерапрыемствы супольнасці і яе арганізацыйную структуру, якая ўключае Event-аддзел.

Адмысловая ўвага была нададзена планам па стварэнні і развіццю філіяла супольнасці непасрэдна ў Купалаўскім універсітэце. Было абвешчана, што кіраўніком філіяла стане Іван Ярмак, намеснік кіраўніка Савета маладых вучоных ГрДУ імя Янкі Купалы. Філіял закліканы стаць месцам нетворкінга, пошуку аднадумцаў у бізнес-сферы, а таксама пляцоўкай для абмену інструментамі і практыкамі вядзення стартап-праектаў.

Ужо ў верасні-лістападзе гэтага года плануецца запуск маштабнай адукацыйнай праграмы для будучых стартапераў. Акрамя таго, у рамках дзейнасці філіяла будуць рэгулярна праводзіцца хакатоны з прыцягненнем прадстаўнікоў рэальнага бізнэсу, што забяспечыць практычную арыентаванасць і сувязь з індустрыяй.

Пасля прэзентацыі адбыўся інтэрактыўны блок пытанняў і адказаў, падчас якога студэнты змаглі паразмаўляць з экспертамі.