Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 15 Верасень 2016 08:30

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае аспірантаў для ўдзелу ў чацвёртым Міжнародным міжпрадметна-міжкультурным семінары ў рамках праграмы "Балтыйскі ўніверсітэт"

Праграма «Балтыйскі ўніверсітэт» з 28 лістапада па 2 снежня 2016 года ў горадзе Рогаў (Польшча) арганізуе чацвёрты Міжнародны міжпрадметна-міжкультурны семінар для аспірантаў вышэйшых навучальных устаноў.

Да ўдзелу запрашаюцца аспіранты, якія паспяхова скончылі як мінімум 1 год аспірантуры.

Неабходныя дакументы:

-  запоўненая заяа;

- папярэдняя прэзентацыя дысертацыйнага даследавання (15 слайдаў);

- реферат дысертацыйнага даследавання (тэма, спецыяльнасць, прозвішча, імя навуковага кіраўніка, анатацыя);

- спіс навуковых дасягненняў (публікацыі, патэнты, удзел у навуковых канферэнцыях, курсах, семінарах і г.д.);

- CV;

- рэкамендацыя навуковага кіраўніка.

Дэдлайн – 15 верасня 2016 года.

Усе неабходныя дакументы неабходна адправіць па электроннай пошце ў Прадстаўніцтва BUP ў Германіі:

Nicole Krause – Nicole.Krause@haw-hamburg.de

Victoria Omeche – VictoriaOmeche.EMANCHE@haw-hamburg.de

Удзел у семінары бясплатны, пражыванне і харчаванне забяспечваюць арганізатары сустрэчы.

З праграмай сустрэчы можна азнаёміцца па спасылцы.