Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 14 Кастрычнік 2016 09:26

Аб'яўлены конкурс нямецка-беларускіх праектаў для студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы

Праграма падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі ў рамках 8-га этапу абвясціла конкурс нямецка-беларускіх праектаў. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, магістранты, аспіранты, выкладчыкі і супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

На конкурс прымаюцца праекты па двух тэматычных напрамках:

- развіццё сацыяльнага партнёрства, інавацыі ў сістэме аховы здароўя і сацыяльнага абслугоўвання з акцэнтам на дзяржаўны сацыяльны заказ і сацыяльнае прадпрымальніцтва;

- устойлівае рэгіянальнае развіццё і рэсурсазберажэнне, галоўным чынам у сельскай мясцовасці з акцэнтам на прасоўванне і рэалізацыю стратэгій устойлівага развіцця, а таксама прынцыпаў «зялёнай эканомікі».

Заяўкі прымаюцца да 30 лістапада 2016 года.

Больш падрабязна пазнаёміцца з умовамі конкурсу, а таксама спампаваць камплект дакументаў праектнай заяўкі можна на сайтах Минского международного образовательного центра і Дортмундского международного образовательного центра.

Таксама дадатковую інфармацыю можна атрымаць у дадатку.

 

Кантакты

Адрас: г. Мінск, праспект Газеты «Правда», 11, офіс 409 (Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Йоханнэса Рау)

Тэл./факс: 8 (017) 297-69-22,

E-mail: fpb@ibb.by