Сумесная адукацыйная праграма, якая рэалізуецца ў партнёрстве з Какандскім дзяржаўным універсітэтам, адкрыла новыя магчымасці для студэнтаў і выкладчыкаў дзвюх вышэйшых навучальных устаноў.
Навучанне студэнтаў з Узбекістана праходзіла на дзённай форме атрымання адукацыі на ўмовах аплаты па спецыяльнасці «Практычная псіхалогія». Два гады студэнты вучыліся ў Кокандзкім дзяржаўным універсітэце і столькі ж у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.
Восем замежных студэнтаў паспяхова абаранілі свае дыпломныя работы і атрымалі кваліфікацыю «Педагог-псіхолаг». Члены дзяржаўнай атэстацыйнай камісіі адзначылі высокую якасць прадстаўленых работ і падрыхтаванасць студэнтаў да прафесійнай дзейнасці.
Высокія вынікі выпускнікоў сталі магчымы дзякуючы намаганням навуковых кіраўнікоў, прафесарска-выкладчыцкага складу і ўкараненню лепшых практык двух універсітэтаў.
Выпуск студэнтаў з Узбекістана, якія вучыліся па сумеснай адукацыйнай праграме з Какандскім дзяржаўным універсітэтам, стаў важным этапам ва ўмацаванні міжнародных сувязей і падрыхтоўцы кваліфікаваных спецыялістаў у галіне псіхалогіі.
Віншуем выпускнікоў! Жадаем далейшых поспехаў у прафесійнай дзейнасці, рэалізацыі новых ідэй і ініцыятыў, а таксама ўпэўненасці ў сваіх сілах на шляху да новых вяршыняў.