Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 15 Жнівень 2025 11:22

Купалаўцы прымуць удзел у Міжнароднай спецыялізаванай выставе «ECOLOGY EXPO – 2025»

542950561518675253219-21 жніўня Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы прыме ўдзел у III Міжнароднай спецыялізаванай выставе «ECOLOGY EXPO – 2025», якая пройдзе ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры.

У тэматычным напрамку «Адходы і другасная сыравіна» наш універсітэт прадставіць тры інавацыйныя навукова-тэхнічныя распрацоўкі інжынернага факультэта: «Рэгенераваныя палімерныя матэрыялы на аснове поліалефінаў для вытворчасці вырабаў будаўнічага прызначэння», «Пенашкляны ўцяпляльнік на аснове даламітавага газаўтваральніка», «Экалагічна бяспечныя нанамадыфікатары для палімерных матэрыялаў», а таксама інавацыйную высоканавукаёмістую паслугу факультэта біялогіі і экалогіі: «Стацыянарная пляцоўка грамадскага экалагічнага маніторынгу з магчымасцю дэманстрацыі поўнага цыклу назіранняў і аналізу».

Мэтай выставы «ECOLOGY EXPO – 2025» з'яўляецца стварэнне камунікацыйнага асяроддзя для абмеркавання інавацыйных ідэй, абмену інфармацыяй аб вытворча-тэхналагічных дасягненнях у галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, павышэння эканамічнай аддачы ад экалагічна дружалюбных тэхналогій за кошт комплекснага падыходу па іх укараненні і выкарыстанні, садзейнічанні каардынацыі намаганняў па дасягненню Мэт устойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь.