Праблемным полем канферэнцыі з'яўляюцца ключавыя аспекты бесперапыннай адукацыі педагогаў, у тым ліку сучасныя тэндэнцыі, кіраванне якасцю педагагічнай адукацыі, цыфрызацыю, працу з навучэнцамі з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі і роля прафесійных супольнасцяў у бесперапыннай адукацыі педагогаў.
Каб стаць удзельнікам канферэнцыі, трэба да 15 верасня прайсці рэгістрацыю і да 6 кастрычніка адправіць электронную версію артыкула на электронны адрас center-dov@akademy.by. Публікацыі прымаюцца на беларускай і рускай мовах. Рэгістрацыйную форму трэба запоўніць кожнаму ўдзельніку канферэнцыі.
Па выніках мерапрыемства будзе выдадзены электронны зборнік матэрыялаў. Таксама плануецца размяшчэнне артыкулаў у Расійскай нацыянальнай бібліяграфічнай базе дадзеных навуковага цытавання РІНЦ.
Падрабязную інфармацыю аб канферэнцыі і патрабаванні да афармлення артыкула можна даведацца на сайце Акадэміі адукацыі.