У Гродзенскім аблвыканкаме прайшла 67-я сесія Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання, дзе былі падведзены вынікі працы дэпутацкага корпуса. На сесіі рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка была ўзнагароджана Падзякай за свой уклад у развіццё адукацыі і навукі.
Гэта ўзнагарода стала прызнаннем не толькі асабістых дасягненняў рэктара, але і ўсяго калектыву ўніверсітэта, які актыўна працуе над павышэннем узроўню адукацыі і навукі ў рэгіёне. Рэктар ГрДУ выказала падзяку за высокую ацэнку сваёй працы і падкрэсліла гатоўнасць працягваць старанна працаваць на карысць адукацыі і развіцця Гродзенскай вобласці.

-927d7b9487.jpeg)
-108a6efcb7.jpeg)
-2d536f295c.jpeg)
-dc6535e2ff.jpeg)
